На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 17 красавіка ўмацаванне беларускага рубля да даляра прыпынілася. Зваліцца ніжэй ўчорашняга значэння даляру не дазволіў Нацбанк, выкупіўшы лішкі валюты.
Курс даляра застаўся на ранейшым узроўні - 8010 рублёў. Еўра ўмацаваўся на 90 рублёў да 10 520 рублёў. Курс расійскага рубля ўмацаваўся на 1,5 рубля да 270,5 беларускіх.