16 красавіка Гродзенская арганізацыя «Маладога Фронта» распачала збор подпісаў за ўвекавечанне памяці паўстанцаў 1863 г. у Гродне.

Адпаведныя лісты накіраваныя ў чыноўніцкія структуры.

Аптымальным месцам для помніка актывісты лічаць пляцоўку перад будынкам былога Аблсавпрафу, каля муроў падамініканскай гімназіі, якая была адным з ачагоў паўстання. Насупраць будынка гімназіі знаходзіцца т.зв. «Дом Фукса» (вул. Савецкая 7), дзе неаднаразова гасцяваў правадыр паўстання, — тут павінна б паўстаць памятная шыльда.

«Рашэнне аб ўсталяванні помніка Каліноўскаму і двух памятных шыльдаў было прынятае Гродзенскім гарвыканкамам яшчэ ў 1989 г., — распавядае кіраўнік арганізацыі Алесь Кіркевіч. — У выніку паўстала толькі адна шыльда, якая да рамонту красавалася на будынку чыгуначнага вакзала…

Мы хацелі б нагадаць чыноўнікам аб надыходзячым 150-годдзі паўстання і аб імаверным падарунку, які яны маглі б зрабіць гарадзенцам, выканаўшы рашэнне 1989-га года аб усталяванні шыльды ды помніка».

Мясцовыя арганізацыя МФ (сябар Асацыяцыі Няўрадавых Арганізацыяў, Літва) яшчэ ў 1990-я дамагалася выканання чыноўнікамі свайго слова, адначасова нагадваючы гарадзенцам аб памятных старонках гісторыі горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?