Беларускія ўлады дазволілі «Белтрансгазу», 100% акцый якога валодае расійскі «Газпрам», самастойна ўстанаўліваць цэны на газ для большасці беларускіх прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пастановай Мінэканомікі РБ ад 11 красавіка 2011 года № 31 адмяняюцца дзейсныя гранічныя максімальныя кошты на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Свабоднае цэнаўтварэнне на газ пачынае дзейнічаць з 18 красавіка 2012 года

Нагадаем, што з 1 студзеня лімітавая максімальная цана на газ была ўстаноўлена ў памеры 2,312 млн. рублёў.

Разам з тым, адміністрацыйнае рэгуляванне цаны захоўваецца пры продажы газу арганізацыям, якія ўваходзяць у склад «Белтопгаза», а таксама буйным і «эксклюзіўным» спажыўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?