Андэрс Брэйвік прызнаўся ў арганізацыі выбуху ў Осла і ў масавым забойстве юнакоў і дзяўчат на востраве Утоя, тлумачыў свае дзеянні перад судом у нарвежскай сталіцы.
«Я здзейсніў самы эфектны і дасканалы палітычны напад на Еўропу з часоў Другой сусветнай вайны», — заявіў Брэйвік.
Ён таксама дадаў, што не шкадуе пра зробленае, і паўтарыў бы ўсё зноў.
Падсудны не прызнаў сябе вінаватым у тэрарызме, хоць не аспрэчвае факт здзяйснення ім выбуху ў Осла і расстрэлу дзясяткаў чалавек на востраве Утой у ліпені 2011 года (загінулі 77 чалавек).
«Гэтыя дзеянні былі з добрых памкненняў, а не са злых»,— падкрэсліў Брэйвік, дадаўшы, што ён абраў для заявы больш спакойны тон, каб не хваляваць сям’і загінуўшых.