Два найважнейшыя гурты «другой хвалі» беларускага року ладзяць супольны канцэрт у клубе Re:Public (вул. Прытыцкага 62).
Бярозаўскі гурт:B:N:, які за апошнія пяць гадоў паспеў стаць адным з асноўныхрок-калектываў краіны, прэзентуе на канцэрце новы сінгл «Зрабі сябе сам».
IQ48, што запісалі ў 2011 годзе новы альбом HMR, працягваюць выступаць у новым (больш цяжкім) гучанні.
Спецыяльны госць канцэрта — гурт PANANIEBA.
Даведкі:
Кошт квіткоў: 55–65 тысяч рублёў (танцпол), 75 тысяч — месца за столікам.
Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход ГУМ, клуб Re:Public, ГЦ Купалоўскі (кропка № 19), ГЦ Рыга (кропка № 18).