Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 12 красавіка ўхваліла кандыдатуру Надзеі Каткавец на пасаду дырэктара Дэпартамента аграпрамысловага комплексу. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйны сайт Камісіі Мытнага саюза.

Каткавец «па выніках конкурсу на пасяджэнні калегіі была разгледжаная і ўхваленая кандыдатура на пасаду дырэктара Дэпартамента аграпрамысловага комплексу Надзеі Каткавец, якая раней займала пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь», — паведамляецца на сайце Камісіі МС.

Інфармацыя аб верагодным пераходзе Каткавец на іншую працу з’явілася 19 сакавіка.

У снежні мінулага года членам калегіі ЕЭК быў прызначаны былы прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, які адказвае ў камісіі за працу прамысловасці і аграпрамысловага комплексу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0