«З 18 па 22 красавіка беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні праўлення Нацыянальнага банка — кіраўніка ад Беларусі Міжнародным валютным фондам Надзеі Ермаковай, у складзе міністра фінансаў — намесніка кіраўніка ад Беларусі групай Сусветнага банка Андрэя Харкаўца і міністра эканомікі Мікалая Снапкова прыме ўдзел у штогадовым вясновым пасяджэнні саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне», — адзначылі ў прэс-службе ўрада.

У прэс-службе дадалі, што «ў рамках візіту беларускай дэлегацыі запланаваныя двухбаковыя кансультацыі з вышэйшым кіраўніцтвам МВФ і Сусветнага банка, а таксама з кіраўнікамі вядучых дэпартаментаў МВФ: дэпартамента па бюджэтна-падатковых пытаннях, дэпартамента манетарнай палітыкі і рынкаў капіталу і Еўрапейскага дэпартамента — ключавога падраздзялення, якое вызначае асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння Фонду з Беларуссю.

«Падчас мерапрыемстваў плануецца правесці двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў — партнёраў Беларусі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва», — паведамілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?