Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі

ноччу па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы.
Днём у асобных раёнах навальніцы, месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях моцныя дажджы. Вецер усходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 1 па поўначы да плюс 9 па поўдні; максімальная днём плюс 9–15, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей да плюс 18°С.

У Мінску заўтра раніцай і днём часам дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–4°С, максімальная днём плюс 11–13°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. У пятніцу, 20 красавіка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7–13°С,

максімальная днём плюс 12–18°С, па поўдні да плюс 20°С.

У суботу, 21 красавіка, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–11°С,

максімальная днём плюс 14–21°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?