Памер утылізацыйнага збору, які ўрад РФ прапануе ўвесці ў якасці кампенсацыйнага механізма аўтапраму ва ўмовах рынку СГА, будзе такі, што не дасць магчымасці патрыманым аўтамабілям апынуцца на тэрыторыі Мытнага саюза.
Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў.

«Па сутнасці, гэта будзе такі памер утылізацыйнага збору, які не дасць магчымасці патрыманым аўтамабілям зноў у вялікай колькасці паступаць на адзіную мытную тэрыторыю», — сказаў Ігар Шувалаў журналістам.

Ён нагадаў, што на працягу фінансавага эканамічнага крызісу была ўведзена павышаная імпартная пошліна на аўтамабілі, якая, згодна з дамоўленасцямі аб уступленні Расіі ў СГА, будзе зноў зніжана.

«Але, тым не менш, мы павінны зрабіць усё для таго, каб хлам наш агульны рынак не захламіў», — сказаў Ігар Шувалаў.

Паводле яго слоў, памер і механізм спагнання ўтылізацыйнага збору будзе ўведзены да таго моманту, як Расія ратыфікуе пратакол аб уступленні ў СГА.

Ён дадаў, што Мінпрамгандаль падрыхтаваў папраўкі ў заканадаўства па гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?