Аранжыроўкі музыкі і песняў да дзіцячых казак робіць Ігар Далжонак. Ён працуе ў слуцкім Доме культуры, а ў вольны час запісвае песні да кніг. Казкі, што спяваюць, зрабіліся вельмі папулярнымі ў Расіі. Кампанія з Масквы сама выйшла на таленавітага аранжыроўшчыка з Беларусі.
— Калісьці ў нас у ДК спявала дзяўчынка. Цяпер яна ўжо дарослая і працуе ў мінскім філіяле арганізацыі. Яна і прапанавала паспрабаваць пашукаць таленты ў правінцыі, — успамінае Ігар.
Галасістых дзяцей яму доўга шукаць не давялося. Яго жонка кіруе некалькімі музычнымі калектывамі.
Сашы, самай маленькай артыстцы з мясцовай фабрыкі зорак, — восем. Самаму старэйшаму, Іллю, — 16. У яго ломіцца голас, і дактары забаранілі яму спяваць. Але ён робіць выключэнне для дзіцячых кніжак.
Аднойчы юны спявак здзівіў усіх, прыехаўшы на рэпетыцыю з роднай вёскі верхам на кані.
— Хто ў нас кароль эстрады ў Беларусі? — пытаюся я ў хлапчука.
— Няма ў нас такога. Вось, можа, я стану, — смяецца Ілля. — Людзі думаюць, што лёгка выйсці на сцэну і праспяваць. А гэта праца, якая павінная добра аплачвацца. Голас павінен прыносіць грошы.
Пра сцэну марыць і
11-гадовая Веста.
— Хачу на дзіцячае «Еўрабачанне». Шкада, няма такіх магчымасцяў пакуль. Трэба песні складаць. Калі словы я яшчэ магу прыдумаць, то музыку не ўмею, — кажа дзяўчынка.
Васьмігадовая Саша хоча стаць знакамітай спявачкай. Праўда, куміраў на беларускай эстрадзе ў яе няма. Хлопцы не змаглі назваць ніводнага (!) выканаўцы з нашага
Света, у адрозненне ад сваіх сяброў, на эстраду не рвецца. Яна ўжо вырашыла, што будзе працаваць у банку.
— Для поспеху на сцэне патрэбныя талент, харызма і грошы, — упэўненая дзяўчына.
А пакуль яны не спяшаюцца рабіцца дарослымі і хочуць запісаць яшчэ шмат песенек для малых. Хлопцы ганарацца, што кніжкі спяваюць іх галасамі пра Азію і Афрыку, пра Калабка і рэпку.
Ганарары атрымліваюць усе — нават тыя, чыю працу забракаваў кніжны дом.
— Хтосьці праспяваў лепш, а яго песню не абралі, — тлумачыць Ігар Далжонак. — Але яны ўсе стараліся, працавалі.
Дарэчы, тых самых музычных кніжак з казкамі і гульнямі дзеці ніколі не бачылі.
— Што ж вы хочаце, калі робяць гэтыя кнігі ў Кітаі.