18.04.2012 / 14:58

У Мінску затрымалі дзяўчыну Дыянава 19

Затрыманне адбылося ў яе на кватэры, калі яна размаўляла з хлопцам у скайпе.

«Вораг рэйха нумар 1» Вячаслаў Дыянаў і ягоная дзяўчына Маргарыта Лавышык.

Сёння каля 12-й гадзіны на здымнай кватэры была затрыманая дзяўчына каардынатара суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслава Дыянава Маргарыта Лавышык, паведамляе прэс-сакратар суполкі Уладзімір Кумец.

Гэта адбылося за некалькі дзён да яе ад’езду ў Польшчу.

Яна была затрыманая падчас размовы са сваім хлопцам у скайпе. Праз мікрафон было чутно, што ў кватэру заходзіць міліцыя.

Па словах Кумца, асабістыя дадзеныя дзяўчыны нідзе не публікаваліся. У сацсетцы яны выкарыстоўвала выдуманае імя і фота.

Сам Дыянаў у Фэйсбуку назваў затрыманне «асабістай помстай яму».

Разам з Маргарытай затрымалі яе сяброўку Крысціну.

Цяпер скайп Маргарыты не актыўны. Тэлефоны дзяўчыны і яе суседкі па кватэры адключаны.

Аксана Рудовіч

0
Kiss / Адказаць
18.04.2012 / 15:01
Ни фига себе. А что ей могут инкриминировать эти задержатели?
0
Гарадок / Адказаць
18.04.2012 / 15:15
Я ўсё разумею , але з якога гэта часу ў ІНТЭРНЭТ-СУПОЛАК вконтакте.ру з'явіліся прэс-сактатары?? Цікава, у суполкі бай_трэш таксама свой сакратар? Пафасу паменей давайце, і будзе ўсё добра і людзі да вас будуць ставіцца нармальна, а не смяяцца (гэта не ў бок "Нашай Нівы", а ў бок маладых таварышаў). Дзяўчынак спадзяюся сёння ж адпусцяць.
0
11 / Адказаць
18.04.2012 / 15:16
прыгожыя вельмі
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру