Інцыдэнт адбыўся 17 красавіка на перагоне Койданава — Фаніпаль паміж прыпыначным пунктам Бярэжа і станцыяй Фаніпаль,
— паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Пенсіянер 1936 года нараджэння пражываў у Фаніпалі.

Міліцыянеры высветлілі, што загінулы дачакаўся, калі пасажырскі цягнік апынецца за некалькіх метраў ад чыгуначнай апоры, за якой ён хаваўся,

пасля чаго падышоў да рэек, стаў на калені і паклаў галаву на рэйкі.
Нягледзячы на ​​экстранае тармажэнне і падачу гукавога сігналу, наезду пазбегнуць не ўдалося. Мужчыну адкінула ў бок, ён памёр на месцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?