Камуністы падалі пазоў да актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганіхацыі «Малады фронт» Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхася Мускага.

Тады сябры МФ закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Свае дзеянні яны суправаджалі выкрыкамі «Камуністы — да адказу», «Камуністы — пад трыбунал».

«Вяртанне дахаты ў бруднай вопратцы выклікала ў мінакоў агіду да мяне, што сур’ёзна адбілася на маім душэўным стане, і я апынуўся ў стрэсавай сітуацыі», — напісаў у сваім пазове камуніст Мікалай Юшчанка. Ён патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў. Аналагічны пазоў падаў Мікалай Валовіч, які патрабуе 4,5 мільёна рублёў кампенсацыі.

Раман Васільеў паведаміў, што першае пасяджэнне па справе адбылося 13 красавіка. Адказнікі адразу запатрабавалі адвакатаў.

Наступнае пасяджэнне запланаванае на 3 мая ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?