18.04.2012 / 15:55

З Бяляцкага патрабуюць яшчэ 147 млн рублёў 16

Нібыта праз пратэрмінаваную сплату падаткаў.

Як паведаміла жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук, Алесь атрымаў рашэнне суда Першамайскага раёна Мінска ад 29 сакавіка 2012 г. (суддзя Вольга Міхайлаўна Багам’я, пры ўдзеле прадстаўнікоў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў таго самага раёна Собалевай, Тодрык і Карташовай) «аб спагнанні пені» ў суме 140 266 151 руб. і дзяржаўнага мыта 7 013 307 руб. У рашэнні ёсьць словы: «Ответчик на судебное заседание не явился».

Нагадаем, што паводле прысуду ад 24 лістапада 2011 г. Алесь Бяляцкі засуджаны на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, спагнанне кампенсацыі нібыта нанесенай «шкоды дзяржаве» сумай 721 454 017 руб. і дзяржаўнай пошліны 36 072 700 руб.
Грошы дзякуючы складкам амаль 800 чалавек былі цалкам сплачаныя да разгляду касацыйнай скаргі, аднак гэта не паўплывала на разгляд справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Фармальна з'яўленне новых грашовых прэтэнзій да Алеся Бяляцкага — праз 4 месяцы пасля вынясення прысуду — тлумачыцца тым, што нібыта не сплачаныя пені за пратэрмінаваную сплату падаткаў. Аднак юрысты задаюць справядлівае пытанне, а чаму ж гэтыя пені не былі ўключаныя ў прысуд ад 24 лістапада.

Наталля Пінчук мяркуе, што гэта новая спроба ціску на Алеся. У інтэрв'ю Радыё Свабода яна заявіла: «Відавочна, справа Алеся не вырашана. Тое, што па прысудзе было сплачана, гэта, як бачым, не было канчатковым. Гэта новае рашэнне можа гаварыць аб тым, што могуць быць прынятыя новыя і новыя рашэнні, якія могуць ускладняць сітуацыю Алеся».

Жонка палітвязьня збіраецца аспрэчваць незаконнае, на яе думку, рашэнне ў судзе.

0
Дзед Лукаш / Адказаць
18.04.2012 / 15:59
"Дайце нямнога дзенюх".
0
)) / Адказаць
18.04.2012 / 15:59
мала ўзялі..яшчэ хочацца. напэўна, не хапае на зарплату альбо прэмію амапу
0
цiмоша / Адказаць
18.04.2012 / 16:08
вы iм будзецё шчэ доуга грошы несьцi, гэным вусатым будулаям.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру