18.04.2012 / 16:31

Універсам «Нарач» стаў адным з «Еўраоптаў» 10

Гэта ўжо 19-ая крама сеткі ў Мінску.

Універсам «Нарач», які знаходзіцца на вуліцы Адзінцова ў Мінску, увайшоў у склад сеткі «Еўраопт». Гэта ўжо 19-ая крама сеткі ў сталіцы.

Па ўсёй Беларусі налічваецца ўжо 78 такіх крамаў, а заўтра, 19 красавіка, адкрываецца яшчэ адна, у Маладзечне.
  • * * *

«Еўраопт» — сетка крамаў, якія належаць ЗАТ «Еўраторг». Яго суўладальнікамі з’яўляюцца бізнэсоўцы Сяргей Літвін і Уладзімір Васілька, якія жывуць за мяжой, у Вільні. «Еўраопт» — першы сапраўдны беларускі дыскаўнтнер.

Прадукты ў «Еўраопце» найтаннейшыя ў параўнанні з іншымі прадуктовымі крамамі.

Дасягненні «Еўраторга» пастаянна выкарыстоўваюць дзяржаўныя прапагандысты. Пра паказальнае змяншэнне цэнаў у прыватных крамах паведамляе нават БелТА. А дырэктар кампаніі Андрэй Зубкоў заяўляў, што мінімальны заробак касіраў складае 3,5 мільёна рублёў.

Ягор Марціновіч

0
Вiльня наша! / Адказаць
18.04.2012 / 16:40
19-ая? Так у рускай сеткі "Рублевский" iх ўжо больш за 40! http://nn.by/?c=ar&i=71312 Дапамога сям’і Сяргея Каваленкі
0
Serg / Адказаць
18.04.2012 / 16:52
Выдатна! Бліжэй да дому.
0
Кейстут / Адказаць
18.04.2012 / 17:06
А дырэктар кампаніі Андрэй Зубкоў заяўляў, што мінімальны заробак касіраў складае 3,5 мільёна рублёў. ===== Дзе там той лузер, які патрабаваў у "вусатага" даць яму 500 баксаў? Будзе добра працаваць - прэмію дадуць, во і запаветная лічба. :) Дарэчы, бачыў нядаўна ў Эўраопце мужчыну-касіра.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру