Салігорскія шахцёры на трасе Мінск-Мікашэвічы.

Салігорскія шахцёры на трасе Мінск-Мікашэвічы.

Другі дзень паходу.

Другі дзень паходу.

Адзін з прывалаў.

Адзін з прывалаў.

Гарнякі ў Мінску.

Гарнякі ў Мінску.

Пратэстоўцы на плошчы Незалежнасці.

Пратэстоўцы на плошчы Незалежнасці.

Удзельнікі галадоўкі Б.Балтаеў і Н.Лобаў.

Удзельнікі галадоўкі Б.Балтаеў і Н.Лобаў.

Выступ Івана Юргевіча на плошчы Незалежнасці.

Выступ Івана Юргевіча на плошчы Незалежнасці.

Мікалай Зімін, Канстанцін Арыстаў перадаюць свае патрабаванні дэпутату ад Народнага Фронту Зянону Пазняку.

Мікалай Зімін, Канстанцін Арыстаў перадаюць свае патрабаванні дэпутату ад Народнага Фронту Зянону Пазняку.

20 гадоў таму адбыўся першы паход салігорскіх шахцёраў на Мінск.

Па аналогіі са сваімі братамі па прафсаюзным руху з Украіны і Расіі, беларускія шахцёры 10 красавіка 1992 калонай накіраваліся ў сталіцу Беларусі, каб данесці свае патрабаванні да ўрада краіны.

Пасля беспаспяховых двухмесячных перамоў Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусі па заключэнні тарыфнага пагаднення, 12 сакавіка 1992 работнікі ВА «Беларуськалій» абвясцілі аб пачатку бестэрміновай забастоўкі.

16 сакавіка былі заблакаваныя чыгуначныя шляхі з мэтай недапушчэння адгрузкі гатовай прадукцыі прадпрыемства. Аднак, і гэтыя дзеянні не далі хуткага эфекту.

30 сакавіка, па прапанове Івана Юргевіча, было абвешчана аб пачатку галадоўкі на 4-м рудаўпраўленні, а затым галадоўка была перанесеная на ПА «Беларуськалій».

Восем шахцёраў і членаў іх сем’яў праводзілі галадоўку ў будынку Упраўлення ПА «Беларуськалій».
І нават гэты адчайны крок ні на ёту не пасунуў справа з месца.

На 12-тысячным мітынгу ў Салігорску прымаецца рашэнне:

раз Мінск нас не чуе, мы данясем свае патрабаванні проста ў Дом урада.
10 красавіка калона шахцёраў са сцягам Незалежнага прафсаюза гарнякоў і Бел-чырвона-белым нацыянальным сцягам Беларусі, з надпісамі на касках «Салігорск-Менск» выйшла з Салігорска.

З успамінаў з удзельнікам паходу Сяргея Старасоцкага: «Каля 40 км — такі вынік першага дня. Два чалавекі не дайшлі да Слуцка.

Мясцовыя ўлады перастрахаваліся грунтоўна. Забаранілі пераначаваць у школе, хоць раней пра гэта была дамоўленасць.
Нават пасведчанне дэпутата гарадскога савета Міхаіла Тагіла не зрабіла належнага эфекту. Прыйшлося рухацца далей. На начлег спыніліся ў клубе в Гарадзішча. Рана раніцай зноў рушылі ў дарогу.

Праходзячы міма населеных пунктаў, сустракаючыся і гутарачы з мясцовымі жыхарамі, мы дзівіліся: нават на Случчыне людзі не мелі ўяўленні аб рэальнай абстаноўцы ў Салігорску. Многія абураліся:

«Куды вы ідзяце і навошта? Вы ж атрымліваеце па 30 тысяч рублёў». І толькі «паперкі», якія прадбачліва ўзялі з сабой, пераконвалі, што рэальная зарплата шахцёраў — 1,5 тысячы рублёў (або 60–80 даляраў на той час).

Другі дзень быў самым знясільваючым. Прайшлі 60 км да вёскі Каралёва. У страі за 20 км да начлегу ішло не больш за 20 чалавек. Астатніх з расцягнутымі сухажыллямі і крывавымі мазалямі падвозілі добраахвотнікі-кіроўцы, якія ехалі за намі.

Што самае дзіўнае —

ніхто не хацеў сыходзіць з маршруту. З сілай даводзілася людзей са сцёртымі нагамі пасадзіць у машыны.
Астатнія ішлі, на прывале проста падалі. Яшчэ цяжэй было падняцца, каб працягваць шлях.

Вядома, мы стараліся трымаць парадак перасоўвання, дыстанцыю, каб не ствараць перашкод транспарту.

Вітальныя сігналы сустрэчных кіроўцаў і тых, хто абганяў, падбадзёрвалі нас. Некаторыя спыняліся, дзяліліся з намі ежай,
бо ў нас былі толькі «тармазкі», што бралі з хаты. Сельскія жыхары нас частавалі малаком.

Стомленыя пасля знясільваючага паходу, да канца трэцяга дня мы былі ў перадмесці Мінска і заначавалі ў спартыўнай зале вёскі Сенніца. Ніколі не забуду адносіны людзей тых населеных пунктаў, дзе мы праходзілі: «Ідуць шахцёры! Малайцы! Калі не вы, дык хто?»

Раніцай 14 красавіка ў Мінску удзельнікаў паходу на плошчы Незалежнасці, у намёце, ужо чакалі галадаючыя на чале з Іванам Юргевічам. Асноўная маса работнікаў ВА «Беларуськалій» прыбыла на цягніках і электрычках. У той жа дзень старшыні Незалежнага прафсаюза гарнякоў Беларусі Івану Юргевічу была дадзеная магчымасць выступіць перад дэпутатамі Вярхоўнага Савета Беларусі.

Гарнякі накіравалі сваіх актывістаў на ўсе вялікія прадпрыемствы Мінска для таго, каб мінскія рабочыя аказалі падтрымку. І мінчане прыйшлі на плошчу Незалежнасці. Перад будынкам Вярхоўнага Савета быў арганізаваны 50-тысячны мітынг,
на якім быў вылучаны шэраг патрабаванняў, якія падтрымалі прадстаўнікі братэрскіх прафсаюзаў і палітычных партый Беларусі.
У выніку цэлай серыі акцый пратэстаў: забастоўкі, галадоўкі, паходу і цэлай чарады перамоваў, працоўныя Салігорска дамагліся свайго.

У выніку было падпісана Часовае пагадненне, на падставе якога

была павышана зарплата ў 3, 4 разы. Заключаная калектыўная дамова між працадаўцам і Незалежным прафсаюзам, а разам з ім — выплата дывідэндаў, аплата часу затрымак на працоўных месцах, начных, аздараўленчых, павелічэнне адпачынкаў, стварэнне персаніфікаванага пенсійнага страхавання
і іншых ільгот.
Усім гэтым сёння карыстаецца маладое пакаленне работнікаў прадпрыемства ААТ «Беларуськалій»,
якое павінна памятаць, што ў гэтым жыцці нішто проста так не даецца і за ўсё трэба змагацца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?