На мінулым тыдні ў французскім тэлебачанні з’явіліся перадвыбарчыя ролікі кандыдатаў ў прэзідэнты.
Слоган кампаніі Нікаля Сарказі «Францыя Моцных» і ў роліку ён паўстае менавіта як моцны прэзідэнт моцнай краіны.
Пад энергічную музыку ён выказвае квінтэсенцыю кансерватыўнай ідэалогіі: хто добра і шмат працуе — будзе багаты. А Францыя павінна быць нацыянальнай і моцнай. З яйцамі.
Галоўны праціўнік Нікаля Сарказі, функцыянер Сацыялістычнай партыі Франсуа Алянд у сваім роліку заяўляе, што «пераменаў патрабуе ягонае сэрца» тут і цяпер і называе «эгалітэ», роўнасць, сваёй галоўнай каштоўнасцю. На час кіравання Сарказі прыпаў крызіс, таму акурат Франсуа Алянд застаецца найбольш пераможцам выбарам. Нягледзячы на тое, што аратар ён, па французскіх мерках, сярэдні, — у Францыі яго за мяккасць празвалі «пудынгам карамельным».
Алянд робіць стаўку на галасы сярэдняга слою, але таксама на меншасці: таму ў ягоным кліпе асобнымі групамі з’яўляюцца імігранты і геі.
Марына Лё Пэн узначаліла пасля свайго бацькі Нацыянальны фронт. Гэтая нацыяналістычная ці, дакладней, «жырыноўская» партыя ідзе на выбары пад лозунгамі зніжэння цэнаў і тарыфаў ЖКГ. Перафразоўваючы, ад крайне правых да крайне левых ідэй — адзін крок.
Гэткі папулістычны падыход запэўніць трэцяе месца, можаце не сумнявацца.
Калі Франсуа Алянд рэпрэзентуе сацыялістаў, то былы левы сацыяліст
Дарэчы, калі пабачыце ў роліку
І, нарэшце, ролік ад Франсуа Бэйру. Пасля прагляду відэа, ужываючы беларускую тэрміналогію, прадстаўніка Саюза за французскую дэмакратыю хочацца назваць «лідарам палітычных аптымістаў» — ролік светлы і пазітыўны, аднак шанцаў ніякіх.
5 гадоў таму Франсуа Бэйру атрымаў 18% выбарцаў, аднак ў гэтым годзе ягоныя палітычныя перспектывы выглядаюць горшымі.