У Таварыства беларускай мовы з’явіўся новы сайт tbm-mova.by. Цяпер інтэрнэт-версія ТБМ стане цэлым парталам, аформленым на дзвюх мовах — беларускай і англійскай.

Што можна знайсці там?

Па-першае, тут сабрана вычарпальная інфармацыя пра Таварыства: дэталёвая гісторыя, статут, інфармацыя пра мясцовыя арганізацыі, біяграфіі дзеячаў ТБМ, а таксама спасылкі на суполкі ў сацыяльных сетках.

Па-другое, на сайце прадстаўлены ўсе выданні Таварыства, якія можна спампаваць у pdf- і doc. фармаце: ад газеты «Наша слова» да «Правілаў дарожнага руху» і часопіса «Верасень». Да таго ж, на партале можа знайсці разнастайныя цікавосткі — ад стратэгіі развіцця мовы да гісторыі беларускай філатэліі.

Тут жа знаходзяцца і ўсе навіны і анонсы бліжэйшых мерапрыемстваў, якія могуць быць цікавыя сябрам ТБМ і проста зацікаўленым асобам. Апроч таго на сайце можна азнаёміцца з маніторынгам моўнай сітуацыі ў краіне. Тут жа можна знайсці і беларускамоўныя версіі заканадаўчых актаў, якія непасрэдна датычацца мовы, а таксама атрымаць анлайн-кансультацыю ад юрыстаў.

Дызайн партала таксама адрозніваецца ад дызайну старога сайта — прыгожы.

Прэзентацыя партала пройдзе сёння, у чацвер, а 17-й на сядзібе ТБМ (Румянцава, 13 — гэта каля метро «Плошча Перамогі»). Хто хоча працаваць на новым партале — прыходзьце ў ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?