Па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы намеснік начальніка папраўчай калоніі ВК-20 (Мазыр). У калоніі ён курыраваў рэжымна-аператыўную працу.

Крыніца ў праваахоўных органах пацвердзіла карэспандэнту Naviny.by гэтую інфармацыю і растлумачыла, што аператыўнае мерапрыемства праводзілі супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці і Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.

У прэс-службе УКДБ гэтую інфармацыю не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Аднак, па звестках ІАУ «Платформа», падставай для затрымання намесніка начальніка стаў хабар аўтамабілем «Аўдзі». Праваабаронцы паведамляюць са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі калоніі, што афіцэр атрымаў аўто ад асуджанага, які адбывае ў ВК-2013-гадовы тэрмін зняволення за злачынствы, учыненыя ў складзе банды «пажарнікаў». Магчыма, дзякуючы такому шчодраму «падарунку» зэк змог заняць у калоніі «цёплую» пасаду заўхоза пакоя правядзення працяглых спатканняў.

Па версіі ІАУ «Платформа», аўто намесніка начальніка неаднаразова рамантавалася і абслугоўвалася асуджанымі, што «не схавалася ад вачэй кампетэнтных органаў, якія і зацікавіліся яго паходжаннем». Дарэчы, у ПК-20 ёсць свой аўтасэрвіс.

Можна выказаць здагадку, што затрыманне афіцэра адбылося 17 красавіка. За суткі да гэтага намеснік начальніка наведваў сваю старонку на сайце «Аднакласнікі». На адной з фатаграфій ён пазіруе на фоне серабрыстай «Аўдзі».

Даведка Naviny.by. Паводле неафіцыйных дадзеных, у ПК-20 адбываюць пакаранне каля 3 тысяч чалавек. У мінулым годзе калонія «праславілася» на ўсю краіну, калі 23 верасня з прамысловай зоны здзейснілі ўцёкі двое асуджаных за разбоі і іншыя злачынствы. Аднаго зэка затрымалі праз пару гадзін пасля ўцёкаў, іншы «дыхаў» свабодай два тыдні — да 7 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?