Cавет рэспублікі нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект аб унясенні паправак у закон «Аб статусе дэпутата палаты прадстаўнікоў, сябра савету рэспублікі».

У адпаведнасці з ім, сярод іншага, парламэнтарыям забараняецца карыстацца «картай паляка».

Такім чынам, дэпутаты-абраннікі і прызначэнцы ў савет рэспублікі не змогуць атрымліваць ад замежных дзяржаў «дакумеэнты, якія даюць ільготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю».

Парламентарыі, якія маюць такія дакументы, абавязаныя перадаць іх на час ажыцьцяўлення сваіх паўнамоцтваў у кадравую службу абодвух сакратарыятаў нацыянальнага сходу.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі пацвердзіў, што гэтая норма ўнесеная ў закон аб статусе дэпутата на падставе рашэння Канстытуцыйнага суду ў звязку з дзеяннем закону Рэспублікі Польшча «Аб карце паляка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?