Над цэнтрам беларускай сталіцы працягваюцца горадабудаўнічыя эксперыменты, у рамках якіх людзей выкідваюць з іх кватэраў у апошніх ацалелых жылых дамах мінулых стагоддзяў. Гэта, канечне, дзівацтва, калі кватэра ў доме прыватызаваная, а зямля пад домам працягвае з’яўляцца «агульнанацыянальнай», то бок чыноўніцкай уласнасцю — але менавіта гэта дазваляе чыноўнікам
Прыватная ўласнасць — гэта аснова і грунт нармальнага грамадства, галоўная каштоўнасць, на якую абапіраецца нармальная здаровая чалавечая супольнасць.Нашыя людзі паціху звыкаюцца пагаджацца з тым, што прыватную ўласнасць трэба паважаць — але савок усё роўна вылазіць з нутра постсавецкага чалавека, як толькі ўстае пытанне пра пракладку
Возьмем планы па стварэнні музейнага кварталу ў Менску альбо па ператварэнні вуліцы Маркса (былая Падгорная) у пешаходную.
За добрымі з віду намерамі і наіўным правінцыйным жаданнем зрабіць «как в Еўропе» зноў вылазіцьТо бок на забаву турыстаў і іншых гасцей сталіцы людзі будуць адселеныя, кватэры іх будуць выкупленыя яўна не па рынкавай цане, але затое плошчы потым (у выпадку злагерна-калгасная сутнасць: мясцовых жыхароў ніхто не пытаецца, наадварот, пастаўлена задача іх «мякка, але рашуча» (!) адсяліць.
Я вазьму і пайду яшчэ далей:
ці шмат хто з нас нават задумваўся пра вяртанне законнымякія ў 1893 г. заснавалі гэты знакаміты беларускі гарэлачны завод?уладальнікам-Радзівілам Мірскага ці Нясвіжскага замкаў? Альбо пра хаця б частковае вяртанне РУП «Мінск Крышталь» ва ўласнасць нашчадкаў братоў Ракаўшчыкоў,
Пры словах «Нясвіж» і «Радзівілы» на думку прыходзіць вобраз сярэднявечных магнатаў у латах і на канях. Але куды меней прыходзіць думка пра тое, што Радзівілы жылі ў Нясвіжы да самага 1939 года, што яны дагэтуль наведваюць свой былы замак. Я лічу, што паводле сумлення, беларуская дзяржава мусіла б прынамсі зрабіць іх акцыянерамі, суўласнікамі ў Нясвіжскім і Мірскім замках. А як іначай? Тут сэнс не эканамічны, але каштоўнасны, выхаваўчы. Калі б мы паважалі правы людзей, у каго адабралі ўласнасць 70 гадоў таму — мы б пагатоў мусілі паважаць тых, каму ўласнасць належыць зараз.
Прыватная ўласнасць — гэта святое і недатыкальнае. Мы павінны адраджаць і гадаваць у саміх сабе тыя застаўшыяся ад продкаў рэшткі здаровай кулацкай дробнабуржуазнай ментальнасці і працоўнай культуры,якая была і застаецца асновай дабрабыту людзей у Заходняй Еўропе. Пакуль мы не навучымся паважаць прыватную ўласнасць, нават чужую, нам няма чаго здзіўляцца, што жывем горш за немцаў і французаў.