Пра гэта сёння на VIII Міжнародным беларуска-літоўскім форуме і III Міжнародным беларуска-фінляндскім форуме ў Гродне паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара АТ «Літоўскія чыгункі» Альбертас Шыменас.

Міжнародны праект па арганізацыі хуткаснага чыгуначнага пасажырскага злучэння Вільня — Мінск стартаваў у 2010 годзе. Была створаная сумесная беларуска-літоўская рабочая група, праект атрымаў падтрымку ўрада. Яго мэта — забяспечыць камфортнае і хуткае пасажырскае злучэнне паміж гарадамі — скараціць час дарогі да 2 гадзін з выкарыстаннем камфортнага і экалагічна чыстага транспарту.

Улетку мінулага года завершаны першы этап праекта, падчас якога дзякуючы толькі арганізацыйным захадам з дапамогай памежных, мытных і іншых службаў кантролю час у дарозе цягніка скарочаны да 3 гадзін. У выніку пасажырапаток падвоіўся. Сёння па маршруце ў будні ён складае каля 300 чалавек і да 500 у выходныя.

На наступных этапах укараняюцца новыя формы кантролю на мяжы і закупляюцца новыя рухомыя саставы. З літоўскага боку ўкараняецца новая кантрольная сістэма — кантрольныя працэдуры будуць ажыццяўляцца непасрэдна на вакзале па прынцыпе аэрапортаў. Вылучаныя сродкі на закупку новых рухомых саставаў, першы з якіх паступіць у 2013 годзе. Дзякуючы гэтаму ў 2013 годзе ўдасца скараціць час у дарозе яшчэ на 30 хвілін. З беларускага боку памежны і іншыя віды кантролю будуць праводзіцца альбо на вакзале, альбо непасрэдна ў дарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?