Заява Пхеньяна стала рэакцыяй на абвяшчэнне Паўднёвай Карэяй інфармацыі пра вялізныя выдаткі Пхеньяна на абарону і ваенныя парады, на якія кіраўніцтва КНДР ідзе, нягледзячы на ​​голад у краіне.

«Тыя, хто адважыліся на правакацыю ў адрас недатыкальнай КНДР, павінны памятаць, што яны не змогуць пазбегнуць суровага пакарання», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Вярхоўнага камандавання Карэйскай народнай арміі, якое распаўсюдзіла афіцыйнае інфармагенцтва ЦТАК.

Адзначаецца, што Паўночная Карэя будзе «весці святую вайну, каб да апошняга чалавека знішчыць жменьку здраднікаў».

«Нават калі самае сэрца Сеула служыла базай для правакацый, якія абражаюць годнасць вышэйшага кіраўніцтва КНДР, КНДР прыме спецыяльныя меры, каб падарваць там усё», — гаворыцца ў заяве.

Як стала вядома паўднёвакарэйскай выведцы, няўдалы запуск Пхеньянам ракеты далёкага радыусу дзеяння «Ынха-3» каштаваў 850 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?