У канцы мінулага тыдня павялічыліся памеры збораў, што спаганяюцца з беларускіх грамадзян за выдачу віз у консульскіх установах ЗША. Аналагічна змяніўся кошт беларускіх ўязных віз для амерыканскіх грамадзян.

З 13 красавіка 2012 г. кошт турыстычных, а таксама некаторых іншых тыпаў віз, неабходных для ўезду ў ЗША, павялічыўся са 140 да 160 даляраў. Беларускае МЗС у сваю чаргу таксама павялічыла для амерыканцаў памер консульскага збору за афармленне транзітных (тып B) і аднакратных ўязных віз з тэрмінам знаходжання ў краіне да 90 дзён (тып C) са 131 да 160 даляраў ЗША. Адпаведна, змянілася і кошт віз, якія выдаюцца ў тэрміновым парадку на працягу 48 гадзін, — да 320 даляраў, а за атрыманне візы ў аэрапорце амерыканскім грамадзянам прыйдзецца цяпер плаціць 480 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?