Ад 6 да 13 жніўня ў Будапешце (Венгрыя) пройдзе юбілейны, дваццаты, музычны фэстываль Sziget.
Яшчэ ў канцы мінулага года арганізатары абвясьцілі імя першага хэдлайнера. Ім стала легенда «манчэстэрскай хвалі», гурт The Stone Roses, які ў кастрычніку 2011 абвясціў пра сваё ўз'яднанне пасля пятнаццацігадовага перапынку.

На дадзены момант

сярод хэдлайнераў фэстывалю значацца таксама іконы ню-метала, гурт Korn, які прадставіць на «Востраве» свой самы апошні альбом The Path of Totality;
адзін з самых цікавых інды-гуртоў The Vaccines, які па выніках мінулага года атрымаў прэстыжную ўзнагароду NME Awards у намінацыі «Найлепшы пачатковец»; легендарныя лідары стылю дабстэп Magnetic Man; самы часта слуханы на большасці вечарынак планеты амерыканскі электра-хоп дуэт LMFAO; высока шанаваны ў Брытаніі лонданскі гурт The xx; легендарныя мексіканцы Molotov і Ting Tings, якія выпусцілі ў пачатку сакавіка новы альбом.

Пасля леташняга феерычнага выступу на «сігетаўскай» сцэне A38 брытанцы Hurts перамесцяцца на галоўную сцэну фэсту, дзе прадставяць новыя песні з будучага альбома.

Таксама на юбілейным Sziget выступяць ўжо раней анансаваная гурты

Placebo, The Subways, The Horrors, Two Door Cinema Club, Friendly Fires, Anna Calvi, Noah and the Whale, Crystal Fighters, Steve Aoki, Axwell, Beatsteaks, dEUS, Ministry, Bebel Gilberto, Caro Emerald, Katzenjammert, The Pogues, Che Sudaka, Goran Bregovic & Wedding and Funeral Band, Emir Kusturica & The No Smoking Orchestra, Shantel & Bucovina Club Orkestar, Fanfare Ciocarlia, Leningrad
і многія іншыя.

Па традыцыі арганізатары Sziget, прызнанага ў мінулым годзе найлепшым фэстывалем Эўропы, абяцаюць да канца мая яшчэ не раз здзівіць гасцей гучнымі імёнамі ўдзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?