Гэрбэрт, Зьбігнеў. Рапарт з гораду ў аблозе. Выбраныя творы. / Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. – Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka?Jezioranskiego, 2006. — 300 с.

У прадмове да кнігі Марына Казлоўская піша: «[Зьбігнеў Гэрбэрт] Нарадзіўся ў Львове, пра які ўсё жыцьцё мроіў, не асьмельваючыся, аднак, вымавіць уголас імя свайго Гораду. Усё жыцьцё вучыўся. (...) Шукаў сэнсу ў сьвеце страчаных сэнсаў. Мудрасьцю памнажаў скруху. Быў з пакаленьня, якое зьведала апакаліпсіс. На ўласныя вочы бачыў бездань чалавечага падзеньня. І бараніў Чалавека».

Гэрбэрт пакінуў нам сваё Дзевяцікніжжа. Пасланьне Пана Гэрбэрта.

Зьбігнеў Гэрбэрт «ведаў, што слова занадта слабое, каб нешта зьмяніць. І зьмяняў сьвет словам».

Мілаш, Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбраныя творы. / Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. – Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2006. — 352 с.

«У 1987 г., калі я ўпершыню прачытаў у Encyclopedia Britannika пра ягоны Скуты розум, мне было цяжка паверыць, што ён яшчэ жывы, — піша ў прадмове Ігар Бабкоў. — (...) Мілаш прыходзіў госьцем адтуль, зь мінулага, якое магло здарыцца з намі — калі б мы захацелі. А магчыма, і здарылася, толькі мы пра гэта не памяталі, у нашых хрушчоўскіх дворыках, сярод салодкага ампіра імпэрскіх ускраінаў, дзе ўжо даўно нічога не адбывалася».

Як і ў кнізе Зьбігнева Гэрбэрта, тэксты ідуць паралельна па-польску і па-беларуску.

Хафнэр, Сэбасьціян. Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914?1933. / Пер. зь нямецкай Яўгена Бяласіна. — Менск, 2006. — 276 с.

Bialorus trudna droga do demokracji. – Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka?Jezioranskiego, 2006. 150 c.

У кнігу ўвайшлі артыкулы на бягучыя праблемы Аляксандра Мілінкевіча, Станіслава Шушкевіча, Аляксандра Казуліна, Аляксандра Вайтовіча, Вячаслава Хадасоўскага, Тадэвуша Гавіна, Яўгена Мірановіча ды інш. Прадмову напісаў Мікола Іваноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?