19.04.2012 / 15:00

Дзмітрыя Уса апыталі ў Генеральнай пракуратуры 3

Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус 19 красавіка быў апытаны ў Генеральнай пракуратуры.

«Генпракуратура праводзіць праверку наконт цытаты з майго адкрытага звароту да вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. У ёй гаворыцца аб неабходнасці прымянення эканамічных санкцый», — паведаміў Ус. Яго здзіўляе, як «можна зрабіць высновы аб звароце толькі па адной цытаце з яго».

«Я напісаў тлумачальную, што зварот быў накіраваны на эканамічныя санкцыі супраць беларускіх алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым і якія кантралююць 44% нафтавага бюджэту краіны. Расказаў, што ў нас на 1 мільён скарацілася насельніцтва пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі, у нас больш, чым у любой іншай краіне, сілавікоў, высокі алкагалізм, людзі масава з’язджаюць за мяжу жыць і працаваць», — сказаў Ус.

Акрамя таго, у Генпракуратуры цікавіліся, ці будзе Ус далей выступаць з падобнымі зваротамі. «Я сказаў, што буду гэта рабіць па меры неабходнасці, пакуль у нас не будзе зменены Выбарчы кодэкс, не будуць выпушчаны палітзняволеныя», — адзначыў былы кандыдат у прэзідэнты.

0
Анонимоаз / Адказаць
19.04.2012 / 15:34
Какой Ус наивный человек. Да скажите же ему, что не Избирательный кодекс нужно менять, а тех, кто им не пользуется! Вот в этом вопросе пускай и помогут, в сложившейся ситуации. Господин Ус, Вы потом востановите экономику Беларуси? Если просите помощи, так будьте прямы! Но против народа, который и страдает от санкций в первую очередь, не выступайте! Это не правильно! И бесполезно. Увы... бесполезно. Лукашенко может выполнить любое требование, кроме одного и Вы все знаете какого. Так каков смысл от Ваших требований, если ничего не изменится в стране, в лучшую сторону?
0
321-бах / Адказаць
19.04.2012 / 17:27
Гэбнюкі такія гэбнюкі... Мазаічнасць - заразная хвароба.
0
Мікалай / Адказаць
19.04.2012 / 20:28
Дзмітрый . Не зьвяртай увагі на наскокі і крытыку. Рухайся ўперад. Хто садзіць у зямлю грушы, пладоў не заўсёды дачакаецца. Плады для сыноў і ўнукаў. Калі не садзіць дрэвы, то і садоў не будзе ! Посьпехаў Дзіма ! Змагайся ! Шаўкі брахалі і будуць брахаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру