19.04.2012 / 15:19

Беларусь узмацніла памежны кантроль над еўрапейскімі перавозчыкамі 7

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэнне. Цяжка ўявіць наступствы, калі Польшча й Літва адкажуць адэкватна.

Міністэрства транспарту Літвы паведамляе, што беларуская транспартная інспекцыя ўзмацніла працэдуры праверкі перавозчыкаў з Літвы і іншых краінаў ЕС на беларуска-літоўскай мяжы.

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэнне. Праехаўшы Беларусь, такія грузавыя аўтамабілі, паводле звестак міністэрства, затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін на беларуска-расійскай мяжы.

Міністэрства транспарту, рэкамендуе літоўскім перавозчыкам, якія вязуць грузы нелітоўскага паходжаньня ў Расію паводле двухбаковых літоўска-расійскіх дазволаў, устрымацца ад транзіту праз Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі перавозчыкаў Літвы накіруюцца ў Беларусь, каб даведацца чаму быў узмоцнены кантроль над перавозкамі. На наступным тыдні плянуецца міжведамасная нарада літоўскіх і расійскіх установаў у Маскве.

0
Ириска / Адказаць
19.04.2012 / 16:04
Ню-ню..... сами себя изолируем, сами себя наказываем... Беларусь интересна странам вокруг в первую очередь, как транзитная, а если этот интерес пропадет, угадайте, что будет за реакция у соседей?
0
321-бах / Адказаць
19.04.2012 / 17:26
Вясна сёлета позняя - таму і шызоіднае абвастрэнне таксама трохі затрымалася. Затое будзе на поўніцу.
0
Пятрусь / Адказаць
19.04.2012 / 18:59
Падобныя крокі сьведчаць пра поўнае неразуменьне сыстэмы "международных отношений", быў некалі такі папулярны факультэт у беларускіх вузах... разам з маразматычнымі заявамі памежнікаў гэта паказвае пэўны палітычны трэнд... перавозчыкі - гэта ўсяго толькі сфера транспартных паслугаў... яны мусяць толькі даставіць прадукт кліенту. Вельмі наіўна праз ціск на "шофера" спрабаваць ціснуць на канцэрны, а тым больш на палітычнае кіраўніцтва пэўных краінаў... Кіраўніцтва канцэрнаў пра гэты мужны крок беларускай інспекцыі так і не даведаюцца, а спецыялісты канцэрнаў знойдуць іншы шлях дастаўкі грузаў кліентам. Дзіўна на нешта спадзявацца, аб'яўляючы транспартную вайну таму ж Сіменсу, бэджэт канцэрна нашмат большы, чым бюджэт Беларусі... Зы. справа з санкцыямі зайшла надта далёка... такое ўражаньне, што шкоду іміджу адпаведным беларускім бізнэсоўцам ужо будзе немажліва выправіць нават адменай санкцыяў (якія ніхто адмяняць не зьбіраецца)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру