19.04.2012 / 15:23

Фільм паводле Быкава трапіць у Каны 10

Гэта стужка «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы — беспрэцэдэнтна для экранізацый беларускай літаратуры.

На пуцявога абходчыка Сушчэню ўзводзяць паклёп, вінавацячы ў супрацоўніцтве з акупантамі.

Партызаны прыходзяць да Сушчэні, каб забіць яго за «здраду».

Перад Сушчэнем стаіць складаны маральны выбар.

Здымачны момант. Злева з вінтоўкай — Сяргей Лазніца.

Фільм рэжысёра Сяргея Лазніцы «У тумане» адабраны для ўдзелу ў асноўным конкурсе Канскага фестывалю, паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу ў Аргкамітэце фестывалю.

Сяргей Лазніца называе фільм, у аснове якога аднайменная аповесць Васіля Быкава, драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах».
Дзеянне адбываецца на тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе.
На пуцявога абходчыка Сушчэню ўзводзяць паклёп, вінавацячы ў супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць да Сушчэні на хутар, каб забіць здрадніка.
Сушчэня спадзяецца даказаць сваю невінаватасць…

Сцэнар «У тумане» быў напісаны яшчэ ў 2001 годзе, з гэтага фільма я хацеў пачынаць працу ў ігравым кіно.

Мяне цікавіць гэты час, гэтае месца гэтыя людзі. Такіх, як герой аповесці Быкава — на мой погляд незаслужана забытай і недачытанай, — амаль не захавалася, —
казаў РІА «Навіны» Сяргей Лазніца. Доўгі час на фільм не знаходзілася грошай. Іх нават збіралі праз сайт «У тумане».

Сушчэню сыграў беларускі актор Уладзімір Свірскі.

Таксама ў фільме зняліся Сяргей Калёсаў і Улад Абашын (Расія), у эпізодах зняліся румынскі акцёр Улад Іваноў і расійцы Барыс Камарзін, Міхаіл Еўланаў, Дзмітры Быкоўскі, Юлія Перэсільд, Надзея Маркіна.

У здымачнай групе працавалі беларусы, латышы, літоўцы, немцы, расійцы, палякі, румыны, чэхі — усяго

на здымачнай пляцоўцы гучала дзевяць моваў.
«Мы ўсё служылі супольнай справе, і я ўпэўнены, што гармонія, якая панавала на здымачнай пляцоўцы, увасобіцца на экране», — адзначаў Сяргей Лазніца.
Карціна была знята за 28 дзён у Латвіі.
Скончылі здымкі ў студзені 2012. Гэта міжнародны кінапраект, у яго вытворчасці ўдзельнічаюць «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Германія), кінакампанія «Джы Пі» (Расія), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрланды), Фонд падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES… Правы на сусветныя продажы карціны належаць кампаніі Match Factory.
Бюджэт фільма Лазніцы склаў прыкладна 2 млн еўра — не так і шмат.

Гэта другая гульнявая стужка дакументаліста Лазніцы. Першым яго рэжысёрскім гульнявым досведам быў фільм пра жыццё расійскай глыбінкі «Шчасце маё», які два гады таксама быў прадстаўлены ў асноўным конкурсе Канскага фестывалю.

Сяргей Лазніца нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся ў Кіеве працаваў у Маскве, дзесяць гадоў таму эміграваў у Нямеччыну. Цяпер жыве ў Берліне.

Сяргей Мікулевіч

0
R / Адказаць
19.04.2012 / 16:44
А мова фільма якая?
0
Inhvar / Адказаць
19.04.2012 / 16:45
На якой мове кiно? На расейскай канешне? Нават глядзець такое нябуду.Дзе фiльмы на беларускай мове?
0
і Шагал беларус ? / Адказаць
19.04.2012 / 18:17
мяркуючы па схэме міграцыі - гэты чалавек украінец...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру