19.04.2012 / 16:27

Стартавала кампанія па байкоце парламенцкіх выбараў пад лозунгам «Ігнор-2012» 10

Вядучыя маладзёжныя дэмакратычныя арганізацыі Беларусі заявілі аб пачатку кампаніі па байкоце парламенцкіх выбараў пад лозунгам «Ігнор-2012». Пра гэта было заяўлена 19 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як паведаміў намеснік старшыні міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Мікалай Дземідзенка, пагадненне падпісалі «МФ», «Маладая Грамада», «Моладзь БХД», маладзёжная структура грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», маладзёжная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты», грамадзянская кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

«Нават палітычныя партыі не могуць выпрацаваць адзінае рашэнне па пытанні парламенцкіх выбараў. Хтосьці хоча ўдзельнічаць, хтосьці не. Мы хочам паказаць прыклад нашым дарослым калегам, бо самі ўжо вызначыліся», — сказаў Дземідзенка.

Паводле яго слоў, лозунг «Ігнор-2012» нават больш падыдзе да кампаніі моладзі па выбарах.

«Гэта не стандартны „байкот“, гэта — іншае. Мы заклікаем не байкатаваць, а папросту ігнараваць выбары», — заявіў Дземідзенка.

Ён адзначыў, што ў рамках гэтай кампаніі пройдуць інфармацыйныя акцыі і акцыі ў фармаце флэш-мобаў, раздачы ўлётак.

Як паведамлялася раней, некаторыя апазіцыйныя арганізацыі, у тым ліку кампанія «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэты па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і «Беларускі рух», ужо заявілі аб намеры байкаваць парламенцкія выбары, якія пройдуць у верасні гэтага года.

0
Крывіч / Адказаць
19.04.2012 / 19:38
Схіляю галаву перад маладымі Беларусамі!
0
Крем / Адказаць
19.04.2012 / 20:10
а як игнараваць выбары, праводзячы кампанию "игнор 2012"?:) поуны игнор - гэта кали пры выбары будзе казаць адно лука;)
0
Наваградскі / Адказаць
19.04.2012 / 20:19
Які сэнс? Дзе сэнс? Яны сапраўды такія наіўныя, што думаюць пераканаць мінімум 50 адсоткаў беларусаў не галасаваць? Што за трызненне! Лепш хоць супраць прагаласаваць, каб хоць камісія ўбачыла рэзультат. Лепш назіраць на ўчастках. Зараз рэйтынг АГЛа(а значыць і яго клоўнаў) каля 35%, дык ці не лепш варушыць тыя 65%, якія супраць??? Байкот гэта не прапанова, гэта прызнанне слабасці. А вось удзел - гэта рызыка, тут можна і прайграць калі добра не працаваць. Дык можа нехта прайграць баіцца?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру