Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

«Справа ў тым, што санкцыі Еўрасаюза накіраваныя на буйныя прадпрыемствы, якія робяць вялікі ўнёсак у беларускі бюджэт. Хіба гэта можа застацца без наступстваў? Можа, усе прызвычаіліся да таго, што мы працавалі аднолькава як на ўезд, так і на выезд. Шчыльнасць кантролю была аднолькавая. Але зараз, з улікам пытанняў фінансавання, бюджэтных пытанняў, звязаных з гэтымі праблемамі, мы будзем скарачаць высілкі па кантролі за выездам з Беларусі. То бок, права кантролю за ўездам у Еўрасаюз мы аддаем нашым суседзям».

Аляксандр Цішчанка дадае, што беларускія памежнікі ні ў якім разе не адмаўляюцца ахоўваць межы Польшчы, Літвы і Латвіі. «Нельга казаць пра тое, што на мяжы ўтвараецца „дзірка“, ― падкрэслівае ён. ― Але зараз, з улікам санкцыяў, мы пераглядаем нашыя прыярытэты ў бок унутраных інтарэсаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?