19.04.2012 / 16:44

У Віцебску міліцыя спынілі флэш-моб бясплатных абдымкаў 16

Акцыя каля гарадской ратушы працягвалася каля 40 хвілін.

У чацвер 19 красавіка ў Віцебску міліцыя спыніла флэш-моб «Free Hugs» — вольныя ці бясплатныя абдымкі. Пра гэта «НН» паведаміў чытач. Па яго словах, акцыя адбывалася каля Ратушы, працягвалася каля 40 хвілін, калі з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і спынілі яе.

«Гэта было камічна і сумбурна. Цяпер не толькі апладзіраваць нельга, але і абдымацца».

«Free Hugs» папулярныя ва ўсім свеце. Гэта рух людзей, якія на вуліцах прапануюць абдымкі выпадковым мінакам. Заснаваны аўстралійцам Хуанам Манам у 2004 годзе. Папулярнасць ягоная выйшла за межы Аўстраліі праз два гады, калі выйшаў кліп мясцовага гурту «Sick Puppies».

Ёсць свае прыхільнікі вольных абдымкаў і ў Беларусі. У тым жа Віцебску «Free Hugs» ладзяцца не першы год.

Беларуская міліцыя рэгулярна разганяе падобныя флэш-мобы. У студзені 2010 года ў Брэсце міліцыя не дала правясці акцыю і склала на шэраг яе ўдзельнікаў пратаколы. У жніўні 2011-га адзначылася барысаўская міліцыя.

«Sick Puppies» — Free Hugs Campaign

СП

0
adva-belarus / Адказаць
19.04.2012 / 17:02
У гэтай міліцыі што, ідыёты працуюць??
0
Рамуальд са Смургоняў / Адказаць
19.04.2012 / 17:31
Усе павінны строем хадзіць... Ніякіх незапланаваных дзеянняў!!! Усё павінна быць пад іх кантрёлем!!! З.Ы. Міліцыя - прасьніся - на парозе 21 стагоддзе!!!
0
123 / Адказаць
19.04.2012 / 17:32
Аднойчы патрапіла выпадкова на такую акцыю каля камароўкі. Пераабдымалася з усімі, вельмі прыемна было:)))) Як такое можна забараніць?
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру