19.04.2012 / 17:33

Дэзерцір хаваўся ад войска 18 гадоў 2

Салдат 2-га года тэрміновай службы (ён родам са Шчучынскага раёна) збег з вайсковай часткі, якая ахоўвала ваўкавыскую калонію зняволеных, у жніўні 1994 г.

Яго шукалі амаль 17 з паловай гадоў, але выйсці на след ўцекача змаглі толькі ў красавіку гэтага года.

Знайшлі яго ў Полацку, дзе мужчына хаваўся ў сужыцелькі.

На допыце ён распавёў, што вырашыўся на адчайны крок з-за складаных адносін з калегамі. Доўгі час бамжаваў, затым збег у Расію, дзе перабіваўся выпадковымі заробкамі, маючы на ​​руках правы кіроўцы і пасведчанне аб нараджэнні. Апошнім часам жыў у Полацку, дзе сышоўся з жанчынай.

З раднёй не кантактаваў, і таму нават родны бацька не ведаў, ці жывы сын.

Улічваючы факт добраахвотнай здачы і шчырае раскаянне, яму змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на асабістае даручальніцтва сужыцелькі і пляменніка, які пражывае ў Гродне. Далейшы лёс дэзерціра будзе вырашацца.

0
Libertarian / Адказаць
19.04.2012 / 22:49
Respect!
0
Litwin-BIELARUS / Адказаць
20.04.2012 / 12:33
Dawiala jaho - kaloniia ! U inteliekcie - dyzharmoniia ! Dyktatura - pry ahonii : Usich trymac chotscha - u kalonii !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру