Так, амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі 21 і 23 красавіка будуць працаваць па графіку суботы. Па графіку выхаднога — 22 і 29 красавіка. На 24 красавіка прадугледжаны графік працы святочнага дня. Звычайным працоўным днём будзе ў паліклініках 28 красавіка.

Праца бальнічных устаноў аховы здароўя будзе арганізавана наступным чынам: 21 і 28 красавіка — па графіку суботняга дня, 22 і 29 красавіка — па графіку выхаднога. Працоўным днём у бальніцах будзе 23 красавіка, а 24 красавіка медработнікі будуць працаваць па графіку святочнага дня.

Графік работы ўстаноў аховы здароўя зацверджаны загадам Міністэрства аховы здароўя № 415 ад 17 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?