19 красавіка прайшла палова тэрміну, якім за Плошчу пакаралі Паўла Севярынца (3 гады «хіміі»).
Цяпер сустаршыня стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі можа разьлічваць наўмоўна-датэрміновае вызваленьне.
«Вызваленьня пакуль не чакаю, бо ў нас працуе не закон, а загады. Загад зараз такі — трымаць тых, хто не падпісаў прашэньне пра памілаваньне там, дзе яны ёсьць. Але, дзякуй Богу, мне значна лягчэй, чым тым, хто ў турме.
Верагодна, мяне вызваляць празАле я настроіўся сядзець. Калі трэба, то і да званка, як кажуць», — заявіў Павал Севярынец.месяц-паўтара .