19.04.2012 / 18:08

На Гродзеншчыне выставяць на таргі сядзібы Чачотаў, Храптовічаў і О'Руркаў 10

На дадзены момант вядзецца пераацэнка маёнткаў.

Сядзіба Бохвіцаў у Падароску. Фота Сямёна Печанка.

Фрагемт сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, былая бібліятэка. Фота Андрэя Дыбоўскага.

Сядзіба О'Руркаў ва Уселюбе. Фота Арцёма Аблажэя.

Да продажу рыхтуюць сядзібу Чачота сярэдзіны XIX стагоддзя, размешчаную ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна, паведамляе «Вечерний Гродно». Магчыма, з малатка пойдзе маёнтак графаў Храптовічаў канца XVIII стагоддзя ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна. Пакупніка будуць шукаць і для сядзібнага дома графаў О'Руркаў, які знаходзіцца ў вёсцы Уселюб Навагрудскага раёна.

Паводле слоў спецыяліста Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, сёння вядзецца пераацэнка маёнткаў, каб выставіць іх на таргі. Аб'екты ўжо пабывалі на аўкцыёне, але пакуль безвынікова. Прыватнікі не спяшаюцца выкупляць сядзібы, якія патрабуюць вялікіх укладанняў. За апошнія два гады самым буйным продажам лічыцца палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна расійскаму бізнэсмэну (за $100 тысяч).

0
Бенедзікт / Адказаць
19.04.2012 / 19:00
На Гродзеншчыне выставяць на таргі сядзібы Чачотаў, Храптовічаў і О'Руркаў --------------------------------------------- Як такое можа быць? Гэта не дзяржаўная маёмасьць, а маёмасьць адабраная ў людзей незаконна! Павінна быць рэстытуцыя і трэба ўсю маёмасьць аддаць уладальнікам ці іх нашчадкам.
0
Марцін / Адказаць
19.04.2012 / 20:16
Цалкам падтрымліваю прапанову Бені. Спачатку сядзібы трэба прапанаваць бясплатна нашчадкам іх былых уладароў. Вось калі яны не пагодзяцаа іх забраць і прывесці ў належны стан, тыды ўжо дзяржава няхай шукае, каму прадаць, ці падараваць, абы гаспадар быў, які змог бы паклапаціцца аб гістарычным помніку.
0
Бенедзікт / Адказаць
19.04.2012 / 23:26
Мы павінны разумець, што рэстытуцыя - маральнае ачышчэньне дзяржавы. Так, гэта не лёгка. Аддаць маёмасьць сялянам, былым землеўладальнікам, нашчадкам... праз гэта прайшла Польшча, Чэхія, Летува... але гэта неабходна зрабіць. Гэта трэба рабіць гэдак жа, як і люстрацыю. Цяжка, але трэба.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру