Маршрут папулярнага сталічнага аўтобуса № 100 можа ўрэзаны. Па словах дырэктара ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерыя Шкуратава, цалкам магчыма, што аўтобус неўзабаве пачне хадзіць па маршруце «Акадэмія Навук — вуліца Бабруйская». «Уздоўж амаль усёй трасы соткі ідзе лінія метрапалітэна. Таму пасажыры, якім не трэба выходзіць на прамежкавых прыпынках, могуць за тыя ж грошы скарыстацца падземкай. Акрамя таго, на частцы трасы сотка дублюецца і наземнымі маршрутамі, за выключэннем кавалка дарогі ад плошчы Незалежнасці да Акадэміі Навук.

Пакуль што павялічыўся інтэрвал руху аўтобусаў: на трасе працуе на 9 машын менш, чым летась. Па словах Валерыя Шкуратава, прычынай гэтаму стаў недахоп у Мінску аўтобусаў і аўтобусных паркаў, каб забяспечыць новыя мікрараёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?