19.04.2012 / 18:57

Больш за $500 атрымліваюць работнікі толькі 3,2% прадпрыемстваў 7

На двух трацінах прадпрыемстваў краіны плацяць ад 2 да 3 мільёна рублёў.

У Беларусі ў студзені 2012 года работнікі 68,2% арганізацый рэспублікі (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці) атрымлівалі заробак ад 2 да 3 мільёнаў рублёў, паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка.

На 7,3% беларускіх прадпрыемстваў зарплата складала ад 3 да 4 мільёнаў рублёў.

Ад 4 да 5 млн. рублёў зараблялі працаўнікі 1,7% арганізацый, больш за 5 мільёнаў рублёў - 1,5%.

Паводле дадзеных Нацбанка,

заробак ад 1 да 2 мільёна рублёў выплачвалася на 21% прадпрыемстваў,
менш за 1 мільён рублёў - на 0,3%.

0
Yura / Адказаць
19.04.2012 / 19:07
Ооо, наконец-то ушли от среднего арифметического зарплаты и перешли к процентному соотношению. Вот когда количество работников получающих 500$ будет больше 50%, тогда можно говорить о среднем уровне начисленной зарплаты в 500$. А пока это лишь 300$.
0
дзядзя пеця / Адказаць
19.04.2012 / 19:08
А дарякi ды дояры уваходзяць у тэй 1,7 адсодак арганiзацый?
0
Korj / Адказаць
19.04.2012 / 19:43
Усяроўна бессэнсоўныя лічбы. Бярэцца сярэдняе па арганізацыі. Разам падлічаныя кіраўнікі з больш-менш прыстойнай зарплатай і астатнія галадранцы. Потым гэта ўсё падзелена на колькасьць галоў, то бок чалавек набраў 2 стаўкі, фармальна павінен дняваць і начаваць на прадпрыемстве, а па выніку кажуць - ну вось бачыце, прыстойная зарплата ў яго, чаго ён яшчэ хоча?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру