19.04.2012 / 19:16

Кіраўнік праекта «Заходняя Русь»: Беларусы належаць да вялікай рускай цывілізацыі 144

«Для развіцця беларускай мовы неабходна вярнуцца да сваіх вытокаў, а менавіта да «трасянкі», — мяркуе Ігар Зелянкоўскі.

Беларусы належаць да вялікай рускай цывілізацыі і ўнеслі ў яе вялікі ўклад, лічыць кіраўнік праекта «Заходняя Русь» Ігар Зелянкоўскі. Такое меркаванне ён выказаў у ходзе заключнага пасяджэння першай канферэнцыі памяці Ігара Аржэхоўскага «Заходнерусізм: мінулае і сучаснае» ў Мінску.

«Пасля атрымання незалежнасці ў Беларусі быў вялікі ўхіл у нацыяналізм, калі адсякалася ўсё, што звязвала беларусаў з рускім светам.
Усё-такі беларусы належаць да вялікай рускай цывілізацыі і ўнеслі ў яе велізарны ўклад. Напрыклад, першая азбука рускай мовы была складзена Сімяонам Полацкім. У той жа час мы лічым, што трэба беражліва ставіцца да беларускай мовы. Мы багатыя: у нас дзве родныя мовы — вось наша пазіцыя», — заявіў Зелянкоўскі.
На яго думку, беларуская мова цяпер знаходзіцца ў цяжкім становішчы. Зелянкоўскі лічыць яе «загубленай» у працэсе беларусізацыі 1920-х гадоў і часткова 1990-х.
«Сапраўдная беларуская мова была выштурхнута на задворкі пад назвай „трасянка“. Насамрэч сапраўдная беларуская мова — гэта і ёсць „трасянка“, але яна не атрымала развіцця. А літаратурная беларуская мова шмат у чым штучная, таму што ў яе ў 1920-я гады было прыўнесена шмат польскіх слоў», — адзначыў Зелянкоўскі.

Ён упэўнены, што для развіцця беларускай мовы неабходна вярнуцца да сваіх вытокаў, а менавіта да «трасянкі». «Трэба прыўнесці „трасянку“ ў літаратурную беларускую мову. Чаму такая масавая адмова ад беларускай літаратурнай мовы? Выхадцы з вёскі, якія размаўлялі на беларускай мове, пераязджаючы ў горад, выбіраюць рускую мову, таму што яна ім больш зразумелая, чым літаратурная беларуская. Руская мова фарміравалася на працягу стагоддзяў у тым ліку з дапамогай так званай старабеларускай мовы, на якой напісаны Статуты ВКЛ.

Калі беларускую літаратурную мову ачысціць ад паланізмаў і наблізіць яе да „трасянкі“, яна не знікне. Не трэба баяцца роднасці беларускай мовы з рускай», —
падкрэсліў Зелянкоўскі.

Заходнерусізм — навукова-грамадскі рух на беларускай і ўкраінскай землях, якія мелі агульную гісторыка-геаграфічную назву «Заходняя Русь».

Беларускія заходнерусісты лічаць, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа і могуць паўнацэнна існаваць і развіваць сваю культуру толькі ў лоне рускай цывілізацыі.

0
М.А.Сад / Адказаць
19.04.2012 / 19:29
Тав. Зелянкоўскі жыў у Беларусі, потым у Ізраілі, атрымаў там грамадзянства, потым некалькі гадоў таму вярнуўся ў Беларусь. Цікавы кульбіт для заходнерусіста, не знаходзіце?
0
абсэнт / Адказаць
19.04.2012 / 19:32
вынітуе
0
Антось / Адказаць
19.04.2012 / 19:33
Ідзіот самы настаяшчы...
Паказаць усе каментары/ 144 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру