19.04.2012 / 19:47

Сярэдні заробак ў Салігорскім раёне — 5,91 мільёна рублёў +заробкі ў кожным раёне Беларусі 16

Менш за ўсё зарабляюць у Кармянскім і Столінскім раёнах — 1,93–1,94 мільёна.

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у раёнах Беларусі за студзень-люты 2012 года.

Больш за ўсё зараблялі ў Салігорскім раёне. Тамтэйшыя жыхары ў сярэднім заробак складаў 5,91 мільёна.
У Наваполацку — 3,85 мільёна, у Рэчыцкім раёне — 3,79 мільёна рублёў, у Жодзіне — 3,74 мільёна. Нарэшце, пятым названы Мінск — 3,73 мільёна.

Апроч таго, больш за 3 мільёны рублёў зараблялі ў Жлобінскім, Мазырскім, Светлагорскі, Мінскім раёнах, а таксама ў Гродне. Як вынікае са справаздачы, на Брэстчыне, Віцебшчыне і Магілёўшчыне ніводзін з раёнаў гэтую мяжу не перадолеў.

Сярод аўтсайдараў — Кармянскі (1,93 мільёна рублёў), Столінскі (1,94 мільёна) і Слаўгарадскі раёны (1,96 мільёна).

Аднак меркаваць пра беднасць столінцаў няварта — прыватны агурковы бізнэс дазваляе ім не трапляць у статыстыку Белстата.
Менш за 2 мільёны рублёў зараблялі яшчэ ў Ганцавічскім, Шаркаўшчынскім, Лоеўскім, Свіслачскім і Мсціслаўскім раёнах.

Усе раёны Беларусі па велічыні сярэдняга заробку (мільёнаў рублёў у студзені-лютым 2012 года)

1. Салігорскі 5 913,4

2. Рэчыцкі 3 792,4

3. Жлобінскі 3 686,7

4. Мінскі 3 313,9

5. Светлагорскі 3 260,0

6. Мазырскі 3 020,0

7. Смалявіцкі 2 808,5

8. Асіповіцкі 2 767,6

9. Касцюковіцкі 2 734,3

10. Дзяржынскі 2 698,2

11. Маладзечанскі 2 676,8

12. Гомельскі 2 611,5

13. Ваўкавыскі 2 588,7

14. Нясвіжскі 2 588,3

15. Крычаўскі 2 586,5

16. Барысаўскі 2 514,8

17. Лагойскі 2 513,1

18. Калінкавіцкі 2 492,9

19. Аршанскі 2 462,2

20. Лунінецкі 2 445,6

21. Чашніцкі 2 445,2

22. Слуцкі 2 442,4

23. Пухавіцкі 2 441,8

24. Віцебскі 2 428,0

25. Бярозаўскі 2 408,2

26. Гродзенскі 2 405,9

27. Лідскі 2 404,5

28. Стаўбцоўскі 2 392,5

29. Брэсцкі 2 391,3

30. Шклоўскі 2 385,8

31. Полацкі 2 385,4

32. Слонімскі 2 381,8

33. Горацкі 2 376,9

34. Жабінкаўскі 2 374,2

35. Крупскі 2 360,1

36. Бераставіцкі 2 343,1

37. Глыбоцкі 2 334,6

38. Бялыніцкі 2 334,2

39. Кобрынскі 2 330,9

40. Магілёўскі 2 324,1

41. Верхнядзвінскі 2 320,3

42. Круглянскі 2 319,0

43. Камянецкі 2 308,0

44. Баранавіцкі 2 298,7

45. Івацэвіцкі 2 288,9

46. Лепельскі 2 264,5

47. Старадарожскі 2 260,2

48. Буда-Кашалёўскі 2 254,2

49. Чэрыкаўскі 2 252,2

50. Талачынскі 2 249,6

51. Іванаўскі 2 248,4

52. Бярэзінскі 2 230,0

53. Пружанскі 2 229,5

54. Вілейскі 2 226,1

55. Добрушскі 2 225,0

56. Уздзенскі 2 221,5

57. Смаргонскі 2 214,2

58. Шчучынскі 2 211,7

59. Клімавіцкі 2 210,7

60. Нараўлянскі 2 204,7

61. Докшыцкі 2 204,6

62. Рагачоўскі 2 195,0

63. Навагрудскі 2 194,5

64. Ашмянскі 2 191,3

65. Веткаўскі 2 186,8

66. Мядзельскі 2 183,7

67. Сенненскі 2 182,6

68. Жыткавіцкі 2 179,0

69. Мастоўскі 2 175,1

70. Быхаўскі 2 175,1

71. Астравецкі 2 173,5

72. Петрыкаўскі 2 169,4

73. Пастаўскі 2 166,2

74. Чэрвеньскі 2 165,6

75. Ляхавіцкі 2 165,1

76. Валожынскі 2 157,5

77. Гарадоцкі 2 155,5

78. Брагінскі 2 154,9

79. Бешанковіцкі 2 136,8

80. Чачэрскі 2 136,6

81. Расонскі 2 136,1

82. Дзятлаўскі 2 135,6

83. Дрыбінскі 2 135,2

84. Клічаўскі 2 130,4

85. Дубровенскі 2 129,8

86. Ельскі 2 129,4

87. Клецкі 2 120,9

88. Пінскі 2 117,1

89. Глускі 2 114,3

90. Маларыцкі 2 110,8

91. Мёрскі 2 105,7

92. Акцябрскі 2 098,9

93. Драгічынскі 2 092,0

94. Лёзненскі 2 087,4

95. Любанскі 2 076,3

96. Чавускі 2 075,7

97. Воранаўскі 2 066,5

98. Краснапольскі 2 063,3

99. Хойніцкі 2 061,4 

100. Шумілінскі 2 054,1 

101. Кіраўскі 2 053,4 

102. Браслаўскі 2 047,2 

103. Лельчыцкі 2 046,4 

104. Ушацкі 2 038,3 

105. Капыльскі 2 036,4 

106. Зэльвенскі 2 032,9 

107. Іўеўскі 2 030,4 

108. Бабруйскі 2 028,6 

109. Хоцімскі 2 023,1 

110. Ганцавіцкі 1 993,5 

111. Свіслацкі 1 988,3 

112. Карэліцкі 1 986,2 

113. Мсціслаўскі 1 972,2 

114. Лоеўскі 1 971,7 

115. Шаркаўшчынскі 1 968,8 

116. Слаўгарадскі 1 956,2 

117. Столінскі 1 938,9 

118. Кармянскі 1 930,4

ЯМ

0
Ня трэба блытаць / Адказаць
19.04.2012 / 20:09
Больш за ўсё зараблялі ў Салігорскім раёне. Тамтэйшыя жыхары ў сярэднім атрымліваюць 5,91 мільёна ______________ Паважаная рэдакцыя ! Гэтыя лічбы тычацца толькі шахцёрау. Астатнія атрымліваюць значна меньш.
0
работнiк / Адказаць
19.04.2012 / 20:14
Гэта што за брахня такая?
0
Столыпин / Адказаць
19.04.2012 / 20:17
А чаму пра Наваполацак моўчкі? Няўжо ў горадзе што корміць Віцебшчыну такія малыя заробкі? ))) І што там няма заробкаў за 5 000 000 смешна слухаць))) Рэд. Удакладнена, Наваполацк - 3,85 мільёна. Другое месца!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру