16.03.2007 / 09:41

Адзін зь лідэраў Аль-Каіды прызнаўся ў падрыхтоўцы тэрактаў 11 верасьня 2

Трэцяя асоба Аль-Каіды, Халід Шэйх Махамэд, прызнаўся ў трох дзясятках тэрактаў і ў ашаламляльных плянах тэрарыстаў. Праваабаронцы не даюць веры праўдзівасьці паказаньняў.

9 сакавіка ў Гуантанама пачаліся слуханьні ў справе Халіда Шэйха Махамэда, якога вінавацьць у арганізацыі тэрактаў 11 верасьня 2001 году. 15 сакавіка грамадзкасьці стала вядомая стэнаграма гэтага працэсу. Яе абвясьціў старшыня Пэнтагону. З 26‑старонкавага дакумэнту былі выдаленыя «некатроыя паказаньні» Махамэда.

З рэшты вынікае, што Халід Шэйх Махамэд ня толькі цалкам, ад «а» да «я», рыхтаваў тэракты 11 верасьня, але і плянаваў узарваць Big Ben у Лёндане, аэрапорт «Heathrow», Панамскі канал, штаб‑кватэру NATO, хмарачосы ў Нью‑Ёрку, Чыкага і Лос‑Анджэлесе, а таксама забіць Біла Клінтана, Джымі Картэра, Генры Кісынджэра і папу рымскага. Агулам Махамэд прызнаўся ў дачыненьні да трох дзясяткаў учыненых і няўчыненых тэрактаў.

Праўдзівасьць сказанага Махамэдам выклікае сумневы ў праваабаронцаў і назіральнікаў, тым больш, што раней ён сам заяўляў, што яго катавалі. На думку экспэртаў, яшчэ належыць высьветліць, ці могуць гэтыя паказаньні выкарыстоўвацца абвінавачаньнем.

Махамэд утрымліваецца на базе ў Гуантанама ад 2003 году.

0
Дарык / Адказаць
18.03.2007 / 01:01
У сталінскага сокала Вышынскага і не ў тым прызнаваліся. Можа й гэты Мухамед скажа, дзе нябожчык Саддам схаваў зброю масавага вынішчэньня, якую вось ужо колькі год беспасьпяхова шукаюць Штаты з падпяваламі. А так жа пераканаўча трэсьлі прабіркамі зь нейкімі аналізамі. Яшчэ з год і ўсе прызнаюцца ва ўсім. І чым жа штатаўскія каты лепшыя за лукашэнкаўскіх? Баюся. што два боты сьпяюцца.
0
Яська-гаспадар / Адказаць
19.03.2007 / 03:19
Добрага ўсім ранку! А вось мне падаецца, што нашая заходняя цывілізацыя мае права на самаабарону ад усялякай навалы. Ідэалы заходняй дэмакратыі для барбараў з ісламскіх краін пэўна недасяжныя. А да барбараў трэ зьвяртацца на іх мове! God bless America!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру