У Баранавічах вечарам 19 красавіка адбылося абвальванне столевага перакрыцця ў кухні прыватнага дома.

Інцыдэнт адбыўся на вул. Брэсцкай. Гаспадыня дома, якая тэлефанавала на лінію 101, паведаміла, што пад завалам знаходзіцца яе сын 2010 нараджэння. Да месца выкліку неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні МНС і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

Потым выявілася, што бацькі самастойна дасталі хлопчыка з-пад завалаў. Дзіця было ​​шпіталізавана ў Баранавіцкую гарадскую лякарню з папярэднім дыягназам: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу.

Меркаваная прычына абвальвання — натуральная зношанасць будаўнічых матэрыялаў. «Драўляная хата была пабудавана ў 1945 годзе», — растлумачылі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?