У бліжэйшыя выхадныя дні для прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў і спынення парушэнняў ПДР сярод вадзіцеляў і пешаходаў па ўсёй краіне будзе павялічана шчыльнасць нарадаў дарожна-патрульнай службы,
паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

23–24 красавіка асабовы склад рэспубліканскай ДАІ будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

З мэтай гарантавання бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, фізічны стан кіроўцаў і выкананне правіл пешаходамі.

Пад асаблівым кантролем (масіраваная адпрацоўка) будзе знаходзіцца аўтадарога М3 (Мінск — Віцебск) — з 15.00 20 красавіка па 4.00 23 красавіка. Таксама будуць адпрацоўвацца аўтадарогі М8 мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны, Р20 Віцебск — Полацк — мяжа РФ і Р21 Віцебск — Лёзна — мяжа РФ.

ДАІ папярэджвае, што на пэўных участках дарог супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць спецыяльныя мерапрыемствы «Фільтр» і «Павуціна», якія дазваляюць эфектыўна выяўляць вадзіцеляў у стане ап’янення, выяўляць і спыняць іншыя парушэнні з боку кіроўцаў: праезд на забаронны сігнал святлафора, непрапусканне пешахода, парушэнне правіл абгону, патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, выяўленне вадзіцеляў, якія не маюць ці пазбаўленыя права кіравання і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?