27 і 28 красавіка выехаць з Беларусі цераз брэсцкі пункт пропуску «Варшаўскі мост» на асабістым транспарце будзе праблематычна.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, на гэтыя дні паступілі заяўкі ад беларускіх і расійскіх турыстычных фірм на выезд больш як 100 аўтобусаў. У адпаведнасці з міжнароднымі дамоўленасцямі, яны павінны афармляцца на мяжы ў першую чаргу. Найбольш перагружаны пункт пропуску будзе з вечара 27 красавіка да 14.00–15.00 28 красавіка.

У сувязі з гэтым памежнікі рэкамендуюць аўтаўладальнікам скарыстацца для выезду ў Польшчу пунктамі пропуску «Пясчатка» і «Дамачава».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?