Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Аляксандр Тамковіч запрашаюць на прэзентацыю кнігі «Пераадоленне». Яна праходзіць з 15.00 да 17.00 у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (МІнск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Пра герояў сваёй новай, 15-й па ліку, кнігі распавёў сам аўтар:

«Найперш хачу запрасіць калег і асабліва звярнуць іх увагу на гэтую кнігу, бо ўсе яе 12 герояў — інваліды, якія перамагаюць сваю хваробу. Многія з іх будуць на прэзентацыі, нягледзячы на тое, што, па сутнасці, „жывуць“ у вазках. Абяцалі прыехаць нават тыя, што жывуць даволі далёка ад Мінска…

Калі я працаваў над гэтай кнігай, увесь час здзіўляўся незвычайнаму рытму жыцця гэтых людзей, іх працаздольнасці, мужнасці, празе да жыцця. З некаторымі мне даводзілася сустракацца па некалькі разоў. З адным нават — чатыры. Прычына — у неверагоднай загружанасці. Час ад часу нават не верылася, што перада мной моцна хворыя людзі…

Уразілі ўсе размовы, а адна нават засмуціла. Гутарка пра гарадзенца Антона Свяклу, у якога атрафіраваныя ўсе цягліцы. Інтэрв’ю мне ён „настукаў“ (на клавіятуры камп’ютара) устаўленым ў зубы алоўкам…

Пра кожнага з герояў я магу распавядаць вельмі доўга, але лічу, што лепш усё пачуць і ўбачыць на прэзентацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?