23 красавіка ў Гарадской Ратушы адбудзецца прэзентацыя дыска «Установы адукацыі ў Нясвіжы (XVI—І пал. XX стст.)». Гэта выданне ўяўляе сабой зборнік артыкулаў па гісторыі ўстаноў асветы, якія дзейнічалі ў горадзе на працягу пяці вякоў.

Аўтары — навукоўцы, супрацоўнікі музея-запаведніка «Нясвіж», гісторыкі, краязнаўцы. Сярод інфармацыі, прадстаўленай на дыску шмат цікавых успамінаў і фотаздымкаў Нясвіжа пачатка ХХ стагоддзя.

Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у прэзентацыі дыска, якая адбудзецца ў 14 гадзін у зале ўрачыстых паседжанняў сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Ратуша» па адрасе: г. Нясвіж, вуліца Савецкая, 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0