Мінск, 20 красавіка. Беларус Максім Мірны і яго партнёр канадзец Дэніел Нестар (дзеляць 3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу) выйшлі ў паўфінал буйнога турніру ў Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.427.975 еўра. У чвэрцьфінале яны за 1 гадзіну 8 хвілін абыгралі Віктара Троіцкі (Сербія, 98) і Станісласа Ваўрынку (Швейцарыя, 277) — 6:4, 7:5.

У паўфінале Мірнага і Нестара чакае сустрэча з трэцім "сеяным" дуэтам — Ненад Зімонджыч (Сербія, 6) / Міхаэль Ладра (Францыя, 5).

Ад першага раўнда беларуска-канадскі тандэм, "пасеяны" пад другім нумарам, быў вызвалены, у другім крузе Мірны і Нестар зламалі супраціўленне Марына Цыліча (Харватыя, 88) і Марсела Мела (Бразілія, 35) — 7:6 (10:8), 3:6, 10:5 (тай-брэйк).

Мірны двойчы выйграваў турнір у Монтэ-Карла: у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці, у 2006-м — са шведам Ёнасам Б'ёркманам. Усяго за сваю прафесійную кар'еру, якая пачалася ў 1996 годзе, Мірны 43 разы станавіўся пераможцам турніраў ATP у пары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?