У Беларусі сёння праходзіць рэспубліканскі суботнік.
Вырашана яго было правесці паводле пастановы Савета міністраў № 295 ад 2 красавіка. Рэпубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям было рэкамендавана правесці суботнік «на добраахвотнай аснове» на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны.

Рабочую групу для падрыхтоўкі і правядзення суботніка ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, яго намеснікамі назначаны міністр культуры Павел Латушка і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

У Мінску суботнік таксама пройдзе ў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю прылеглага да тэатра парку. На пляцоўцы каля тэатра пройдзе ўрачысты мітынг. Будзе арганізавана праца ваенна-палявой кухні.

Пасля заканчэння мітынгу ўдзельнікі акцыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, працягнуць працу на іншых пляцоўках горада: парку ім. Я.Купалы, парку ім. Грэкавай, на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на вуліцах Кіжаватава і Казінца вёсцы Малы Трасцянец.

Супрацоўнікі Мінгарвыканкама будуць працаваць на трох пляцоўках сталіцы: Лошыцкі парк (Ленінскі раён) Сквер Мініна, Малой, сад па вул. Мініна, сквер па вул. Дзекабрыстаў (Маскоўскі раён) і Парк Перамогі (Цэнтральны раён).

Акрамя таго, у агульнагарадзкім суботніку прымуць удзел графітысты моладзевага аб’яднання «Авангард. На вуліцы Русіянава з 11:00 яны будуць распісваць аб’екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?