Пра гэта паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок

Ён апавёў, што 7 красавіка Мікалая без тлумачэння прычынаў перавялі з Магілёўскай калоніі № 15 ў Шклоўскую ВК-17.

«Аднак яго адразу перавялі не ў каранцін, хаця пра гэта казалі. А па надуманых падставах пасадзілі ў ШІЗА спачатку на 10 сутак, а потым яшчэ на 3 сутак. Цяпер Мікалая перавялі ў атрад № 17 гэтай калоніі.

На сына працягваецца ціск, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні. І гэты ціск павялічваецца».

Мікалая Дзядка таксама пазбавілі спаткання з маці, якое планавалася 16 красавіка.

***

27 траўня 2011 года Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсця ля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіялу «Беларусбанка», нападзе на расійскую амбасаду.

Дзядок атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?