У матчы 34-га тура чэмпіянату Іспаніі мадрыдскі «Рэал» вырваў у гасцях перамогу ў «Барселоны» 2:1.

Падапечныя Жазэ Маўрынью першымі адкрылі лік: на 17-й хвіліне вызначыўся гулец зборнай Нямеччыны Самі Хедзіра. На 70-й Алексіс Санчэс лік зраўняў. А на 73-й Крышціяну Раналду забіў пераможны гол — 2:1. Гэта 42-гі гол партугальца ў сезоне (у Ліянеля Месі -- 41).

«Рэал» узяў рэванш за паразу ў першым коле на «Санцьяга Бернабеў» (10 снежня, 1:3) і адарваўся ад «Барсы» на 7 балаў (88 супраць 81). Да канца чэмпіянату застаецца чатыры туры. «Рэал» ідзе да 32-га тытулу. У "Барселоны" -- 21 тытул, але яна выйгравала чэмпіёнства апошнія тры гады.

***

Віншуем нашага чытача пад нікам 11, які адгадаў дакладны вынік матчу ў Барселоне, нічыю ў Лондане і паставіў на перамогу БАТЭ ў матчы з «Дынама»; чытача пад нікам ПачВарА, які адгадаў розніцу ў Барселоне і вынік матчу ў Мінску; чытача пад нікам Вова, які адгадаў лік іспанскага эль-класіка і нічыю ў Лондане; а таксама Антося, які адгадаў лік у іспанскім супердэрбі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?